Главная
Выставки
ПИТОМНИКИ В БЕЛАРУСИ
Статьи
РЕКЛАМА
ФОРУМ
НОВОСТИ

Информация
ОБЪЯВЛЕНИЯ
Собаки и щенки
Предложение
  Спрос
  Найдена
  Пропала
  Вязка
  В дар
Кошки и котята
Предложение
  Спрос
  Найдена
  Пропала
  Вязка
  В дар
Экзотические
Другие
Зоотовары с доставкой

  Услуги New!



ИНФОРМАЦИЯ
Статьи о животных
Породы собак
Породы кошек
Выставки собак
Выставки кошек
Клички животных
О сайте











ЗООМАРКЕТ - зоотовары и аквариумы с бесплатной доставкой по Минску


У Бабруйску адчынiўся прытулак для бяздомных сабак

(04-03-2010)
У Бабруйску адчынiўся прытулак для бяздомных сабак

3 лютага 2010 у Бабруйску адчынiўся прытулак для бяздомных сабак. За першыя днi iснавання тры насельнiкi прытулку знайшлi сваiх гаспадароў. Два сабакi, якiя згубiлiся на вулiцах горада, вярнулiся ў свае дамы.

А ў наступны панядзелак ранiцай новых гаспадароў знайшоў спакойны рыжы сабака, якi стаў галоўным героем тэлевiзiйнага рэпартажу аб адкрыццi прытулку. Жанчына, якая мае прыватны дом у Бабруйску, патэлефанавала з прапановай узяць бяздомную жывёлiну, хутка прыехала ў прытулак разам з дачкой i павезла сiмпатычнага Бобiка на аўтамабiлi дадому. У Бабруйскiм спецыялiзаваным аўтатранспартным прадпрыемстве цяпер ёсць 20 вальераў, у якiх будуць часова ўтрымлiвацца бадзяжныя жывёлы. У прытулку працуе ветэрынар, якi аглядае i лечыць бяздомных сабак. Усё гэта зроблена за ўласныя сродкi прадпрыемства. Грошай на яго iснаванне нестае, для ахвяраванняў адкрыты дабрачынны рахунак: № 3132086290049 фiлiял № 703 "Беларусбанка".

Дапамагчы спецаўтапрадпрыемству ў добрай справе вырашылi актывiсты Бабруйскага грамадскага аб'яднання абароны жывёл "Дабрадзейнасць". У шэрагах гэтай арганiзацыi — паўсотнi сяброў, якiя цяпер арганiзоўваюць дзяжурства ў прытулку, носяць ежу i шукаюць жывёлам новых гаспадароў.
— Я сама прыстроiла ўжо з паўсотнi бяздомных сабак, — прызналася старшыня "Дабрадзейнасцi" Вольга Азаронак. — Я падбiраю бяздомных жывёлiн на вулiцы, забiраю iх у сваю добраўпарадкаваную кватэру, лячу, мыю, прыводжу ў парадак, а потым праз абвесткi ў мясцовых газетах шукаю iм апекуноў. Гэтак жа з сабакамi i катамi робяць усе сябры нашай арганiзацыi. Цяпер усе сiлы мы скiруем на працу ў новым прытулку.

Кiраўнiцтва спецаўтапрадпрыемства вырашыла, што пакуль усе месцы не будуць занятыя (а ў адным вальеры можна ўтрымлiваць i некалькi сабак), то ўсыплення пасля адведзеных правiламi 5 сутак утрымання пакуль не будзе. А далей — час пакажа: дапамога бяздомным жывёлам — толькi пустыя размовы альбо гэта сапраўды патрэбная i сур'ёзная справа, якую падтрымаюць улады i людзi.
www.ngo.by

 


Катало?TUT.BY Rating All.BY
Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru
TIT.BY - Белорусская интернет статистика
Pets.By © Все правазащищены.